Паўгода не быў на лепельскай дачы мінчанін, а тым часам злодзеі «прыгрэлі» акумулятары і электраінструмент

5142f48b4ffdaa1ad8fe7de2 Амаль паўгода не прыязджаў мінчанін на сваю дачу ў пасёлку Белаазёрным, што паблізу былога льнозавода. Прыехаўшы ж, пабачыў непрыемны сюрпрыз –- на яе наведаліся няпрошаныя госці. Злодзеі зламілі навясны замок, праніклі ў гараж, іх здабычай сталі дзве акумулятарныя батарэі і электраінструмент. Агульны ўрон ацэнены ў 9,9 мільёна рублёў. Вядзецца следства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.