Лестничные гусеничные подъёмники

img_6847У Лепельскім раёне налічваецца 102 інваліды-калясачнікі. Гэта людзі, якія не могуць рухацца самастойна і маюць асаблівую патрэбу ва ўсебаковай падтрымцы. Клопат пра людзей з інваліднасцю з’яўляецца адным з важных накірункаў работы дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна». Людзі з інваліднасцю забяспечваюцца ўсімі неабходнымі сродкамі рэабілітацыі, маюць магчымасць з карысцю правесці свой час і атрымаць псіхалагічную падтрымку.
Не так даўно з мэтай аказання дапамогі інвалідам з парушэннямі апорна-рухальнага апарату і зроку, а таксама грамадзянам, прызнаным судом недзеяздольнымі, з мэтай забеспячэння гарантаваных дзяржавай прававых, арганізацыйных мер сацыяльнай падтрымкі і роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцяў удзелу ў жыцці грамадства дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» выдзелены грашовыя сродкі на набыццё 2 лесвічных гусенічных пад’ёмнікаў.
– Пад’ёмнікі «БАРС» прызначаны для перамяшчэння людзей з абмежаванай рухальнай здольнасцю па лесвічных маршах, – расказвае дырэктар ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» Наталля Іванова. – Кіраванне гэтым сродкам ажыццяўляе асоба, якая суправаджае чалавека ў крэсле-калясцы. Зруч­насць пад’ёмніка заключаецца ў тым, што для яго выкарыстання не патрабуецца ўстаноўка дадатковых рэек і прыстасаванняў на лесвіцах. Устройства прызначана для пад’ёму калясак вагой да 160 кілаграмаў. Крэс­ла-каляска ўстанаўліваецца на любую лесвіцу і зручнае ў выкарыстанні. Перад выкарыс­таннем пад’ёмніка неабходна закаціць на яго каляску, замацаваць яе, прышпіліць чалавека з інваліднасцю рамянём бяспекі і накіраваць пад’ёмнік уверх або ўніз па лесвіцы.
Тэхнічныя сродкі сацыяльнай раэбілітацыі, у тым ліку і пад’ёмнае ўстройства «БАРС», могуць прадастаўляцца грама­дзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у адпаведнасці з Пералікам бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці гэтых грамадзян, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг», пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання» на платнай або на бязвыплатнай аснове.
Тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі звыш нормаў і нарматываў, прадугледжаных Пералікам, могуць перадавацца грамадзянам па дагаворы арэнды ў выпадках, калі гэты дагавор не нанясе ўрону правам і інтарэсам іншых грамадзян Лепельскага раёна – спажыўцам гэтага віду паслуг.
– Якім чынам і хто мае права атрымаць гэта пад’ёмнае ўстройства?
– Гусенічны лесвічны пад’ёмнік «БАРС», улічваючы яго абмежаваную колькасць, спецыялізаванае прызначэнне і складаную тэхнічную канструкцыю, для карыстання вялікай колькасці інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату прадастаўляецца ў рамках сацыяльнай паслугі пражывання з суправаджэннем. У выключ­ных выпадках гэты тэхнічны сродак сацыяльнай рэабілітацыі можа выдавацца родным інваліда для яго суправаджэння на 1 каляндарны дзень. Карыстальнік абавязаны вярнуць сродак рэабілітацыі да заканчэння каляндарнага дня.
– Наталля Віктараўна, куды неабходна звяртацца грамадзянам для таго, каб атрымаць пералічаныя віды паслуг?
– Для гэтага патрэбна звяртацца ў дзяржаўную ўстанову «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» па адрасе: г. Лепель, вул. Савецкая, кабінет №7, або па тэлефоне 4-33-41.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.