Повязь гліны і агню
Мастацтва керамікі было вядома спакон веку. Вытокі гэтай справы на Беларусі адносяцца да эпохі неаліту і значнага развіцця ганчарнае майстэрства дасягнула ў Х — ХII ст. Не забываюць на Лепельшчыне спадчыну, пяты год працуе аб’яднанне па інтарэсах “Кераміка” на базе Бароўскага мастацкага аддзела цэнтра дзяцей і моладзі. Кіруе аб’яднаннем педагог дадатковай адукацыі Іна Рыснік.
На здымку: навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Кераміка”.
Яўген МУДРЫ.