Ужо распрацаваны планы правядзення Масленіцы ў запаведніку на Лепельшчыне
Ужо распрацаваны планы правядзення Масленіцы ў запаведніку. Удзельнікаў чакаюць гулянні “На Масленіцу павесяліся ды бліном пачастуйся”. Пройдуць святочныя конкурсы, спеўкі, катанне на конях… Адбудуцца экскурсіі ў музей прыроды і да вальераў, прагляд фільма ў Доме экалагічнай асветы.