Вярхом на кані па Бярэзінскім запаведніку, што на Лепельшчыне
Для наступнага сезона ў Бярэзінскім біясферным запаведніку распрацоўваецца новы турыстычны маршрут – верхавая язда на конях.
Рыхтуецца сцяжына працягласцю да пяці кіламетраў, дзе турысты змогуць заняцца гэтым цікавым і азартным адпачынкам. У лясніцтвах на тэрыторыі запаведніка адбіраюць для гэтай справы лепшых коней. Каля вальераў пабудавалі невялікі манеж, дзе пакатацца на кані вярхом змогуць і дзеці.
Уладзімір МІХНО.