В районной библиотеке снова состоялось заседание «библиографического лицея»
У раённай бібліятэцы зноў адбылося пасяджэнне “бібліяграфічнага ліцэя”, на якое былі запрошаны дзяўчаты-другакурсніцы з дзевяноста другой групы каледжа. Прайшла мультымедыйная прэзентацыя “Маладзёжная субкультура ХХІ стагоддзя”. Гутарылі пра байкераў, хіпі, фрыкі, гопнікаў і іншыя маладзёжныя плыні. Бібліятэкар Алена Стайнова пазнаёміла падлеткаў з літаратурай па тэме. Спрачаліся наконт небяспекі субкультур.