Крестный ход в честь иконы Божей Матери Казанская

p1aoh1mhjjqdr1u5418p4ierj443Па добрай традыцыі кожны год у нашым раёне ў гонар іконы Божай Маці Казанская адбываецца хросны ход. Прыняць удзел у ім могуць усе жыхары раёна, якіх аб’ядноўвае вера ва Усявышняга Іісуса Хрыста. Сёлета хросны ход адбудзецца 21 ліпеня.
Перад пачаткам правядзення хроснага ходу ў 7.30 адбудзецца малебен у храме Святой Параскевы Пятніцы па вуліцы Валадарскага. Пасля завяршэння службы ўдзельнікі хроснага ходу наведаюць Георгіеўскія могілкі, могілкі па вуліцы Караленкі. Далейшы шлях будзе праходзіць уздоўж Лепельскага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ ”Чашнікігаз”, філіяла Лепельскі хлебазавод ААТ “Віцебскхлебпрам”, філіяла “Лепельскі МКК” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, КДУПМС “Лепельскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” і храма іконы Божай Маці Уладзімірская па вуліцы Партызанскай, дзе адбудзецца абедзенны перапынак.
Пасля абеду хросны ход прадоўжыцца па вуліцы Чуйкова — уздоўж філіяла “Лепельскае ДРБУ №202” РУВП “Віцебскаблдарбуд”, аўтазаправачнай станцыі, а потым удзельнікі хроснага ходу пройдуць па шашы Мінск — Віцебск, наведаюць дзеючыя могілкі па вуліцы Віцебская, Пятроўскія могілкі, пансіянат “Ладэ”, дзе раней размяшчалася Лепельская абласная бальніца медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з захворваннямі апорна-рухальнага апарату, пройдуць да касцёла Святога Казіміра. Завершыць шлях хросны ход ля храма Ражства Хрыстова на старой Базарнай плошчы.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.