Смотр-конкурс агрогородков на Лепельщине
У аграгарадку Камень адбыўся агляд-конкурс сярод аграгарадкоў “Агракруіз-2019”. Творчыя каманды з Чарэйшчыны, Каменя, Баброва і Бароўкі спаборнічалі ў шэрагу разнастайных конкурсаў: відэаконкурсе “Зона адказнасці”, “Смак па-нашаму”, “Таленты нашага аграгарадка” і іншых.
Па выніках праграмы першае месца заваявала каманда Каменя, на другім месцы размясціліся бароўскія артысты.