Птица-символ Лепельского края

3d13ed2ddbdd397c20dcc95df0212460Па ініцыятыве дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Бярэзінскі біясферны запаведнік” , Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама сектара спорту і турызму райвыканкама жыхарам Лепельшчыны прапануецца прыняць удзел у выбары птушкі-сімвала для свайго раёна.
Карысць такой работы мае вялікае значэнне. Птушка-сімвал аб’ядноўвае жыхароў раёна, садзейнічае іх выдзяленню сярод іншых і павышэнню турыстычнай прывабнасці.
Так, у 2016 годзе грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” сумесна з Валожынскім раённым выканаўчым камітэтам была паспяхова рэалізавана ініцыятыва па выбары птушкі-сімвала раёна. Афіцыйным сімвалам Валожынскага раёна стаў зімародак. У раёне ўстаноўлена скульптура зімародка, намаляваны тры графіці з птушкай-сімвалам у Валожыне і Івянцы, сярод рамеснікаў праведзены майстар-класы па навучанні вырабу сувеніраў-зімародкаў і г.д.
Сярод птушак, якія прапануюцца ў якасці кандыдатаў на прыродны сімвал Лепельскага раёна, глухар, скапа і чорны бусел. Менавіта яны разам з іншымі пярнатымі з’яўляюцца яркімі прадстаўнікамі арнітафаўны вялікіх масіваў вярховых балотаў і некранутых стараўзроставых лясоў.
Грамадзяне, якія жадаюць прыняць удзел у выбары птушкі-сімвала Лепельскага раёна, маюць магчымасць выказаць сваё меркаванне на сайце Лепельскага райвыканкама або на старонцы Лепельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра ў сацыяльнай сет+цы Вконтакте, а таксама па тэлефонах 6-15-13 або 4-11-84.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.