Прекрасные результаты рабочего семестра

lamekoУжо стала добрай традыцыяй падводзіць вынікі трэцяга працоўнага семестра моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі нашага раёна і вобласці.Кожны год у снежні праводзіцца ўшанаванне лепшых студэнцкіх атрадаў.

На гэты раз сто актывістаў студатрадаўскага руху, а таксама прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці, якія прымалі атрады, сабраліся ў спартыўным комплексе “Лядовая арэна” ў Оршы.
Як адзначыў другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Уладзімір Бабічаў, студэнцкія атрады ў сучасным свеце з’яўляюцца галоўным і перспектыўным напрамкам рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Беларусі. Праз такую арганізацыю летняга вольнага часу моладзі вырашаецца шмат задач, накіраваных на працоўнае і патрыятычнае выхаванне, а таксама аказанне дапамогі прадпрыемствам у забеспячэнні кадрамі.
Сёлета ў Віцебскай вобласці было сфарміравана 258 студэнцкіх атрадаў, у якіх працавала каля пяці тысяч чалавек. Хлопцы і дзяўчаты рупіліся як у Беларусі, так і ў Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Малдова.
Падчас урачыстасцяў было адзначана, што з году ў год цікавасць да студатрадаў у моладзі расце. Дзякуючы такой працы падлеткі атрымліваюць каштоўны прафесійны вопыт, вучацца прымяняць тэарэтычныя веды на практыцы. Акрамя гэтага, у атрадах фарміруюцца навыкі ўзаемадзеяння ўнутры працоўнага калектыву з сябрамі і калегамі.
Трэба адзначыць, што кіраўніцтва вобласці і нашага раёна ўдзяляе вялікую ўвагу занятасці і працаўладкаванню моладзі, а таксама карыснаму адпачынку пасля вучэбных заняткаў.
Узгадаем і крыху звестак з гісторыі. Студатрадаўскі рух бярэ пачатак з 1963 года. Упершыню 2500 беларускіх студэнтаў з шаснаццаці ВНУ нашай рэспублікі выехалі для працы ў складзе студэнцкіх атрадаў ва Уральскую вобласць Казахстана. Зводны атрад удзельнічаў у будаўніцтве 362 аб’ектаў жыллёвага і культурна-бытавога прызначэння ў 41 гаспадарцы Заходне-Казахстанскага краю. За ўвесь час існавання студатрадаўскага руху былі пабудаваны тысячы квадратных метраў жылля, узведзены аб’екты сельскагаспадарчай вытворчасці, бібліятэкі і інтэрнаты.
Не так даўно давялося пабываць у Лепельскім аграрна-тэхнічным каледжы, калі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вікторыя na-strojke2Пшонка ўручыла Падзяку студэнцкаму будаўнічаму атраду “Факел” імя Героя Савецкага Саюза А. Ф. Данукалава, удзельніку абласнога конкурсу-рэйтынгу на лепшы студэнцкі атрад і лепшую арганізацыю, што прымае студэнцкі атрад ад Віцебскага абласнога аператыўнага штаба. Гэта структура каардынуе і кантралюе дзейнасць студэнцкіх атрадаў.
Анатоль Ламека, дырэктар ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, быў запрошаны на ўрачыстую цырымонію падвядзення вынікаў трэцяга працоўнага семестра моладзі, якая прайшла сёлета ў Оршы. Там Анатолю Яўгенавічу была ўручана Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за асабісты ўклад у развіццё і актыўную падтрымку студатрадаўскага руху.
Сёлета ў раёне ўпершыню за шмат гадоў працаваў будаўнічы атрад. Восем лепшых прадстаўнікоў каледжа рупіліся на будаўнічых пляцоўках у Лепелі разам з работнікамі ДКУБП “Лепельская ПМК-75” і 50 — у аграгарадку Чарэйшчына. На працягу дзесяці дзён студэнты выконвалі падсобныя работы. Ім былі выдадзены працоўныя кніжкі і аформлены працоўныя гадзіны. Як адзначыла Вікторыя Віктараўна, шмат добрых слоў пачула пра зладжаную працу навучэнцаў, і гэта вельмі радуе, бо будучыню стварае моладзь. Ад цяперашніх хлопцаў і дзяўчат залежыць, якім будзе наш горад, ды і краіна ў цэлым.
— Вельмі важна, што дзейнасць студатрадаў падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні. Іх стварэнне дае магчымасць дзецям атрымаць практычныя веды, працаваць у калектыве, ды яшчэ і зарабіць грошы. Адчуваецца, як падлеткі ў час працы становяцца дысцыплінаванымі і адказнымі. Працуючы разам, кожны адчувае атмасферу рабочага калектыву, — кажа Вікторыя Віктараўна. — Студэнцкія гады, праведзеныя ў будатрадах, падлеткі будуць узгадваць усё сваё жыццё, бо там яны атрымалі не толькі вопыт, а і знайшлі новых сяброў, весела і запамінальна правялі час.
— Як кіраўнікі прадпрыемстваў у нашым раёне ставяцца да работы студэнцкіх атрадаў?
— Яны ніколі не адмаўляюць у дапамозе. Умовы, створаныя на прадпрыемствах, даюць магчымасць моладзі ўсебакова развівацца. Кіраўнікі падтрымліваюць ініцыятыву падлеткаў, — адзначае Вікторыя Віктараўна.
na-strojkeУ рамках арганізацыі другаснай занятасці навучэнцкай моладзі ў 2019 годзе ў раёне было працаўладкавана 58 падлеткаў. Студэнцкія атрады на Лепельшчыне былі створаны на базе ДКУБП «Лепельская ПМК-75» і ААТ «Чарэйшчына». Праца атрадаў была разнастайнай.
Вынікі трэцяга працоўнага семестра сталі яшчэ адным доказам таго, што студэнцкія атрады запатрабаваныя не толькі сярод моладзі, а і арганізацый і прадпрыемстваў. Праца ў студатрадзе быццам працягвае навучальны працэс, бо ў бліжэйшай будучыні такая практыка стане асноўнай дзейнасцю.
Вікторыя Пшонка выказала падзяку ўсім, хто трэці працоўны семестр правёў у студатрадзе, і асабліва навучэнцам каледжа, якія працавалі ў ПМК-75. Гэта падлеткі, якія ўжо маюць сваю жыццёвую пазіцыю, робяць вялікую і важную справу. Сваёй працай яны ўносяць пасільны ўклад у развіццё Лепельшчыны і ўслаўляюць яе на абласным узроўні. Трэці працоўны семестр яскрава пацвердзіў тое, што лепельскія падлеткі могуць не толькі добра вучыцца, а і плённа працаваць.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.