Редкое растение — на Лепельщине
У Бярэзінскім біясферным запаведніку праведзена эксклюзіўная экскурсія «Бярэзінскія рарытэты». Турысты змаглі паназіраць у натуральных умовах за самай прыгожай і рэдкай архідэяй нашых шырот пад назвай «венерын чаравічак».
Убачыць у прыродзе яе складана: зацвітае на 15-17 годзе росту. Кветка рэдкай прыгажосці, строга ахоўваецца не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. У найбольш цяжкадаступных месцах запаведніка расце 19 папуляцый рэдкай расліны.