За ўсё трэба плаціць…

1359357482410548Самадзейныя артысты Старалядненскага Дома культуры і іх добраахвотныя памочнікі аб’ездзілі з канцэртамі ўсё наваколле. Нядаўна пабывалі ў Бароўцы, дзе адбыўся сольны канцэрт Дзяніса Аблавушкі, выступалі ў ваенным санаторыі. Прывезлі вялікі паўтарагадзінны канцэрт у РДК, на якім спявалі Алёна і Валерый Кунавічы, Юрый Мысін, Таццяна Белаглазава, Ганна Нагулян і іншыя. Выступленне вельмі спадабалася лепяльчанам і старалядненскіх спевакоў зноў запрасілі ў РДК на Вялікдзень. Нават за межы раёна, у санаторый “Лясныя азёры”, з’ездзілі старалядненцы. Канцэрты даюць платныя. Гэта адзін з відаў платных паслуг, якія аказвае сельскі Дом культуры. Акрамя гэтага, здаюць у арэнду клуб для правядзення розных мерапрыемстваў і забяспечваюць музычнае суправаджэнне гэтых мерапрыемстваў, выязджаюць на дом павіншаваць юбіляраў і імяніннікаў. Усяго за мінулы год на платных паслугах зарабілі каля дваццаці чатырох мільёнаў рублёў, а сёлета за два месяцы – ужо каля дзевяці мільёнаў.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.