У Старым Лядне танцавалі пад бліны…

У тым, што ў Старым Лядне бліны пякуць смачныя, змаглі ўпэўніцца вучні Стайскай школы. Яны былі запрошаныя на Масленіцу. Паехалі, вядома, не з пустымі рукамі – павезлі вялікую песенную ды танцавальную праграму. Гасцінна сустрэлі ў СДК стайскіх артыстаў, блінамі ды аладкамі, пірагамі з варэннем частавалі, гарбатаю паілі. Тым часам у клубе сабраліся і мясцовыя школьнікі – стала весела і цікава. Правялі сумесныя святочныя спаборніцтвы, паядынкі, конкурсы. Стайчане праспявалі “масленку”, паказалі фрагменты народнага абраду. А потым была дыскатэка. Свята скончылася – добрыя ўражанні засталіся.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.