Весткі з ДЛГУ “Лепельскі лясгас”
Нарыхтоўка драўніны
Калектыў ДЛГУ “Лепельскі лясгас” нарыхтаваў сваімі сіламі ў студзені-чэрвені больш за 78 тысяч кубаметраў драўніны, у тым ліку дзелавой — каля 50 тысяч кубаметраў.
Узнаўленне лясоў
Працягваецца ўзнаўленне лясных насаджэнняў на дзялянках, месцах рубак галоўнага карыстання. Толькі сёлета размясцілі саджанцы сасны і яліны на 148 гектарах, дуба і ясеня — на дзевяці гектарах.
Насенне дрэў
Нарыхтоўваецца насенны матэрыял для пасадкі дрэў. За шэсць месяцаў было сабрана для гэтых мэт 18956 кілаграмаў яловых шышак, 4342 кілаграмаў — сасновых.
Назапашана жывіцы
Сасновыя лясы, якія выспяваюць перад рубкай галоўнага карыстання, на працягу 10 — 15 гадоў знаходзяцца пад падсочкай. Плошча такіх лясных насаджэнняў зараз дасягае 284 га. Летась такім чынам ААТ “Лесахімік” было нарыхтавана 59 тон смалы-жывіцы.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.