Дзесяць заездаў
У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Жамчужына” ў Бароўцы зараз адпачываюць 485 школьнікаў з Магілёўскай і Гомельскай абласцей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Сёлета гэта ўжо дзясяты заезд, калі на працягу 24 дзён дзеці вучацца, харчуюцца, узнаўляюць сілы і здароўе.