Шанец выйсці ў фінал

0_1be72_7d3a35d5_XL У першым паўфінальным матчы чэмпіяната вобласці па футболе гульцы ФК “Лепель” сустрэліся ў выязным матчы з ФК “Газавік” (Віцебск). У першым тайме лепяльчане выйшлі наперад — голам адзначыўся Сяргей Носік. На жаль, зберагчы перавагу не ўдалося, у другой палове прапусцілі двойчы. Не дапаможа ў наступнай гульні і “аўтар” адзі­нага гола ў вароты “Газавіка” — напрыканцы матча Сяргей Носік быў выдалены. Нягледзячы на гэта, лік 2:1 пакідае добры шанец на выхад у фінал.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.