Айбаліт, Бармалей і Карлсан жывуць на Лепельшчыне…

166 “Кніжкін тыдзень” на Лепельшчыне пачаўся ў Бароўскай сельскай бібліятэцы конкурсна-гульнёвай праграмай “Дзень добры, Кніжкін Тыдзень! Прывітанне, наш вясёлы сябар!” Удзельнікаў чакала прыемнае знаёмства з героямі кніг-юбіляраў 2015 года: “Малы і Карлсан, які жыве на даху” Астрыд Ліндгрэн, “Доктар Айбаліт” і “Бармалей” Карнея Чукоўскага. Вядучыя – Ларыса Кіпарэнка ў ролі добрага доктара Айбаліта і Людміла Казлоўская – гарэзлівая дзяўчынка Пэпі Доўгаяпанчоха прапанавалі ўдзельнікам дзвюх каманд падарожжа па старонках любімых кніг. Адна каманда – юныя чытачы, другая – наведвальнікі Бароўскага аддзялення дзённага знаходжання, людзі пажылога ўзросту. Удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі пра кнігу, прыгадвалі прыказкі і прымаўкі. За актыўнасць атрымлівалі бібліятэчныя грошы “чытайкі”. Доктар Айбаліт паказваў змесціва сваёй аптэчкі, толькі не лекі, а прадметы з розных казак — трэба было ўгадаць, да якіх казак яны належаць.
Уладзімір МІХНО.
На здымку: на кніжчыным свяце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.