Савет па сацыяльных пытаннях у Лепелі

Удасканальваецца сістэма сацыяльнага партнёрства на Лепельшчыне паміж органамі дзяржаўнага кіравання, наймальнікамі, прафе­сій­нымі саюзамі. Зацверджаны раённы Савет па працоўных і сацыяльных пытаннях. Галоўныя мэты фарміравання: выпрацоўка агульных прынцыпаў узгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі, накіраванай на абарону працоўных, правоў і інтарэсаў работнікаў, удасканальванне механізмаў і працэдур калектыўна-дагаворнага рэгулявання сацыяльна-працоўных адносін, садзейнічанне ўрэгуляванню калектыўных працоўных спрэчак.
Прадугледжваецца аналіз сітуацыі ў сацыяльна-працоўнай сферы раёна, выкананне бакамі галіновага (тарыфнага), мясцовага пагадненняў, дасягнутых дамоў падчас кансультацый і калектыўных перамоваў; разгляд праектаў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць сацыяльна-працоўныя адносіны; арганізацыя канструктыўнага ўзаема­дзеяння і супрацоўніцтва бакоў у рамках сістэмы сацыяльнага партнёрства, каардынацыя дзеянняў па выкананні ўзятых абавязацельстваў і прынятых рашэнняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.