Аляксандр Блок і Любоў Мендзялеева сустрэліся ў Лепелі…

Александр БлокЗноў, як і ў старыя-добрыя часіны, сустрэліся разам Аляксандр Блок і Любоў Мендзялеева, Ралан Быкаў і Алена Санаева і іншыя знакамітыя постаці сусветнай літаратуры і мастацтва. Сустрэча адбылася ў Лепелі, на стэндах чытальнай залы раённай бібліятэкі. Тут з нагоды свята закаханых Дня Святога Валянціна арганізавалі экспазіцыю «Кахання зямное прыцяжэнне». Прадстаўлены творы класікаў сусветнай літаратуры пра каханне – «Рамэо і Джульета» Вільяма Шэкспіра, паэмы Лермантава, Пушкіна, зборнік вершаў Юліі Друнінай і іншыя. Распавядае экспазіцыя і пра асабістае жыццё знакамітых людзей, прынамсі, пра іх жыццёвую повязь, каханне.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.