За першы квартал на Лепельшчыне было зарэгістравана 92 нараджэнні дзяцей, у тым ліку ў горадзе — 70

За першы квартал было зарэгістравана 92 нараджэнні дзяцей, у тым ліку ў горадзе — 70. Дарэчы, сёлета назіраецца дэмаграфічны рост: у параўнанні з адпаведным леташнім перыядам з’явілася на свет на 25 немаўлят больш. Калі ж лічыць асобна па горадзе, то тут у студзені — сакавіку назіралася павелічэнне рэгістрацыі нараджэнняў дзяцей яшчэ большае — на 20 чалавек. А сярод сельсаветаў найбольшая колькасць дакументаў была аформлена на нараджэнне дзіцяці ў Горскім сельсавеце — 5, Стайскім, Слабадскім і Баброўскім — па 4.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.