Аматар лёгкага хлеба не ўцёк праз пабітую шыбу, яго «зацуглялі» лепельскія праваахоўнікі

2198102109_442df6a70d_b Прапаршчык міліцыі Руслан Атрахімовіч, міліцыянер-вадзіцель, і старшына міліцыі Уладзімір Каржанеўскі, міліцыянер-кінолаг, як звычайна, выконвалі свае абавязкі. Каля чатырох гадзін ночы прагучаў сігнал трывогі, які паступіў з магазіна №16 па вулі­цы Дэпоўскай. Спрацавалі два рубяжы аховы. Неўзабаве нарад прыбыў на месца здарэння. Міліцыянеры хутка ацанілі сітуацыю: аматар “лёгкай нажывы” яшчэ ўнутры! А той ужо караскаўся праз пабітае акно, панічна губляючы прыхопленыя з сабой тавары.
Шматгадовы вопыт, аператыўныя і зладжаныя дзеянні работнікаў аховы не далі злачынцу ніякіх шансаў. Злодзей трапіў у міліцэйскую “пастку”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.