Анонс

 

anons

Прыём грамадзян

26 лістапада бягучага года з дзесяці да дванаццаці гадзін у кабінеце № 201 райвыканкама правядзе выязны асабісты прыём грамадзян начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Генадзь Іванавіч Грабнёў. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 4-12-74.

Прамая лінія

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (г. Лепель, вул. Савецкая, д. 36, кабінет №6) 28 лістапада бягучага года з адзінаццаці да трынаццаці гадзін па тэлефоне 6-70-40 правядзе прамую лінію і кансультаванне па пытаннях пенсійнага забеспячэння спецыяліст упраўлення пенсійнага забеспячэння камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Тамара Аляксандраўна Бабровіч.

Адбудзецца рэспубліканскі інтэлект-рынг

29 лістапада бягучага года адбудзецца рэспубліканскі інтэлект-рынг “Кубок PRO-винции-2019” на прызы старшыні райвыканкама. Удзел у мерапрыемстве прымуць каманды інтэлектуалаў са многіх гарадоў рэспублікі. Запрашаем наведаць інтэлект-рынг і падтрымаць нашу каманду інтэлектуалаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.