Аплатныя грамадскія работы

Аплатныя грамадскія работы фінансуюцца  са сродкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, за кошт сродкаў наймальнікаў, у інтарэсах якіх яны арганізуюцца, на аснове  дагавораў, заключаных паміж упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта і наймальнікамі.

Вядома, нашых чытачоў цікавяць віды работ. Прадугледжваюцца экалагічнае аздараўленне тэрыторый (добраўпарадкаванне і азеляненне, захаванне і развіццё лесапаркавай гаспадаркі, зон адпачынку і турызму); рэкультывацыя зямель, меліярацыйныя і прыродаахоўныя работы, а таксама ў лясной гаспадарцы; сельгасработы; падсобная праца ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу і гандлі; збор і перапрацоўка другаснай сыравіны і адходаў.

Упраўленню па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Лепельскага раённага выканаўчага камітэта неаабходна заключыць з наймальнікамі дагаворы аб парадку арганізацыі і ўмовах правядзення аплачваемых грамадскіх работ; аказваць садзейнічанне наймальнікам у дастаўцы беспрацоўных і  іншых грама­дзян для ўдзелу ў грамадска-аплатных работах з прыцягненнем  сродкаў з Фонду сацыяльнай абароны Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.