Бацькі юных лепяльчан у трывозе, калі дзеці на дарозе

DSC00351 Праблемы вуліцы заўсёды хвалююць бацькоў, тым болей, калі гэта не проста вуліца, а ажыўленая аўтатраса. Менавіта такая траса праходзіць ля Бароўкі.
У мясцовым дзіцячым саду адбыўся бацькоўскі сход на тэму “Прычыны дарожна-транспартнага траўматызму”. Дзеці старэйшай групы паказалі бацькам тэатралізаваную гульнявую пастаноўку па правілах дарожнага руху “Прыгоды Машы”. На сход быў запрошаны старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ маёр Валерый Лешчанок, які даў вычарпальную кансультацыю па правілах дарожнага руху, пазнаёміў з новаўвядзеннямі.
Уладзімір МІХНО.
На здымку: сцэнічная пастаноўка па правілах дарожнага руху.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.