Бароўскія школьнікі вызначыліся з выбарам

Школа ўдзельнічала ў раённым конкурсе творчых праектаў “У цябе ёсць выбар”. Каманду прадстаўляла агітбрыгада “АнтыСНІД”, створаная на базе дзявятага класа. Яна расказала пра маладзёжныя праблемы, пра шкодныя звычкі і меры барацьбы з імі. Актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе Алёна Волкава, Ілья Яўстаф’еў, Лізавета Падляпёнкіна, Аляксандр Аўтух, Ганна-Марыя Жалтабрахава і іншыя. Ездзілі на тэматычную дыскатэку. Мерапрыемствы прайшлі ў межах раённай акцыі “У будучыню – без СНІДу”.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.