Больш за трыццаць хлопцаў і дзяўчат з Лепельшчыны атрымалі свае першыя дакументы грамадзянскай сталасці…

IMG_0394 Святочная цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь адбылася ў Дзень Канстытуцыі ў зале раённага выканаўчага камітэта.

Сярод юных грамадзян прызёры раённых алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, інтэлектуальных турніраў, музычных конкурсаў. Віншавалі вучняў з першым крокам у дарослае жыццё старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Місюра, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ігар Урбан, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Васіль Сушко.

— З поўным правам можна сказаць, — што ў зале сабралася маладая эліта, якая сваімі поспехамі праслаўляе наш раён. Аднак спыняцца нельга. Перамагайце не толькі на абласным узроўні, стаўце планку вышэй, гэта ў вашых сілах. Атрыманыя пашпарты дададуць вам адказнасці і разам з тым —   пачуцце гонару за родны край, — адзначыў Віктар Азаронак.

Цёплыя словы таксама прагучалі з вуснаў Васіля Сушко і першага сакратара РК ГА “БРСМ” Таццяны Шчэрбач. Ад імя ўладальнікаў пашпартоў выступіў Раман Баранаў. Кожны з вучняў атрымаў кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”  з электронным дадаткам.

Яўген МУДРЫ.

IMG_0376 IMG_0342 IMG_0332

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.