Лепяльчанка не далічылася слоікаў

Жанчына 1951 года нара­джэння, жыхарка вуліцы Камсамольская, як і многія лепяльчане, захоўвае частку кансерваванай прадукцыі з уласнай гаспадаркі на верандзе. Слоікі былі састаўлены радкамі. Аднак аднойчы яна некалькіх недалічылася, аб чым паведаміла ў міліцыю. Высветлілася, што крадзеж — справа рук лепяльчаніна, жыхара вуліцы Ясеніна, 1971 года нараджэння, раней ужо судзімага за аналагічнае злачынства. Супраць яго ўзбу­джана крымінальная справа па артыкуле 205 Крымі­нальнага кодэкса, украдзенае вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.