Будущих воинов собрал летний военно-патриотический лагерь в Заслоново

img_2753“Лета павінна прайсці ярка і пазнавальна! Ужо з самага дзяцінства і юнацтва ў чалавека нараджаецца любоў да Радзімы. Патрыятызм не толькі аб’ядноўвае гістарычныя, духоўныя, культурныя, маральныя і этычныя кампаненты, а і выступае ў якасці важнейшага складніка духоўнага багацця асобы кожнага чалавека”, — менавіта так лічыць намеснік камандзіра ваеннай часці №71327 па ідэалагічнай рабоце гвардыі падпалкоўнік Андрэй Фашчанка.
У рамках патрыятычнага выхавання дапрызыўнай моладзі на базе ваеннай часці №71327 сумесна з ДУА “Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна” быў арганізаваны летні ваенна-патрыятычны лагер для навучэнцаў сёмых — дзясятых класаў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі пазнаёміцца з асноўнымі ўзорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, наведалі палігон “Лепельскі” і пажарную каманду. Экскурсія па пакоі баявой славы і прагляд кінафільмаў пра баявы шлях часці таксама былі ўключаны ў комплекс заняткаў для дзяцей. Штодзённыя заняткі па страявой і фізічнай падрыхтоўцы зрабілі вучняў больш моцнымі і ўпэўненымі. У праграму знаходжання ў ваенна-патрыятычным лагеры ўвайшлі розныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць актыўнаму адпачынку дзяцей, а галоўнае — яны выхоўваюць пачуццё патрыятызму і любові да Радзімы. За непрацяглы час навучэнцы школы сталі сапраўднымі навабранцамі.
— Я ўпэўнена, што ў верасні ў сачыненні пра самую яркую падзею лета дзеткі абавязкова напішуць пра дні, праведзеныя ў ваенна-патрыятычным лагеры ў Заслонаве, — падзялілася ўражаннямі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Заслонаўскай сярэдняй школы Вікторыя Кірый.
Таццяна МІШУТКІНА,
афіцэр па культурна-адукацыйнай рабоце —
начальнік клуба вайсковай часці 71327.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.