Чарговы шосты дзень у Валосавіцкай школе на Лепельшчыне стаў днём здароўя

Чарговы шосты дзень у Валосавіцкай школе стаў днём здароўя. Назвалі яго “Зімовая вандроўка ў краіну Спартландыя”. Сапраўднай вандроўкі на свежым паветры, праўда, не атрымалася, надта ж вялікія стаялі маразы. Дзеці займаліся ў спартыўнай зале. Паўдзельнічалі ў інтэлектуальным конкурсе — склалі крыжаванку, адгадалі па здымках спартсменаў зімовых відаў спорту, пераадольвалі паласу перашкод, збіралі папяровыя сняжынкі, стралялі па мішэні. У дні здароўя прынялі ўдзел вучні сярэдняга і малодшага школьнага звяна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.