ЧП произошло в деревне Адамавка на Лепельщине

img-22c987a519527e871c204b02f88d5f40-vНадзвычайнае здарэнне адбылося ў вёсцы Адамаўка на вытворчай базе дзяржаўнай сельскагаспадарчай установы “Лепельская сaртавыпрабавальная станцыя”. Раніцай у гаспадарку быў накіраваны МАЗ-лесавоз КУВП “Бароўка” для таго, каб забраць і адвезці на вытворчую базу прадпрыемства ў Заслонаве салому ў рулонах. Падобны від транспарту аптымальна падыходзіць для гэтага віду работ, бо мае маніпулятар для самапагрузкі і не патрабуе дадатковага накіравання пагрузчыка.
Вадзіцель загрузіў машыну, прычэп і паехаў спачатку на вагі. Узважыўся, зайшоў у дыспетчарскую, каб адзначыцца. Выйшаўшы, убачыў, што яго МАЗ гарыць. Машына стаяла якраз каля складаў, мужчына ў секунду зразумеў, што полымя можа перакінуцца на будынак, таму, не вагаючыся, скокнуў у кабіну. Адвёў машыну метраў на 20-30, але гэтага было дастаткова, яна стаяла на адкрытай пляцоўцы, і полымя нічаму не пагражала. Сам вадзіцель ледзьве выскачыў, у кабіне засталіся ўсе дакументы, не паспеў іх знайсці і забраць.
img-97813e013463d62ee5ed4482590ed177-vПа факце загарання праводзіцца праверка з мэтай выяўлення прычын.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.