Как всегда, поставил велосипед на ночь в подъезде своего дома, а утром обнаружил пропажу

i33-гадовы лепяльчанін, работнік хлебазавода, звярнуўся ў міліцыю з заявай аб тым, што ў яго ўкрадзены веласіпед. Ровар неблагі, так званы горны, з пераключэннем хуткасцяў. Гаспадар ацаніў яго ў 400 рублёў.
Прычым з вечара, як заўсёды, паставіў ровар на ноч у пад’ездзе свайго дома, а раніцай выявіў прапажу.
Варта зазначыць, што апошнім часам пачасціліся выпадкі крадзяжоў веласіпедаў менавіта з пад’ездаў. Гэтаму спрыяюць многія фактары. У першую чаргу злодзеі спадзяюцца на славуты “авось”. Але ж колькі вяровачцы ні віцца…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.