Цыклоны “Даніэла” і “Эма” прынеслі з сабой моцныя снегапады, завірухі, утварылі моцныя заносы на дарогах раёна

21Цыклоны “Даніэла” і “Эма” прынеслі з сабой моцныя снегапады, завірухі, утварылі моцныя заносы на дарогах раёна, вуліцах горада і сельскіх населеных пунктаў. Як жа арганізавана іх расчыстка, што супрацьпастаўляюць людзі прыроднай навале?!

Раніцай 19 студзеня 2016 года спачатку накіраваліся ў Бароўку, каб даведацца, як у гэтым населеным пункце змагаюцца са снежнымі сумётамі. Аўтамагістраль Мінск — Віцебск сустрэла добра расчышчанай праезнай часткай. Належным чынам пашчыравалі тут аўтатрактарная тэхніка і работнікі ДЭУ №37. Заўважылі, што па аграгарадку Старое Лядна яны ачысцілі ад снегу не толькі асфальтаваную шашу, але і ўзбочыны для бяспечнага руху пешаходаў, праезду гужавога транспарту. Двое рабочых ДЭУ №37 уручную падчышчалі невялікія агрэхі, якія пакінула пасля сябе тэхніка паблізу дыхтоўнай драўлянай агароджы, за якой знаходзяцца жылыя дамы сядзібнага тыпу вяскоўцаў.
Вуліцы і пад’езды да шматпавярховых дамоў у Бароўцы былі расчышчаны. Праезная частка дарог, якія вялі ў глыб жылой забудовы, была падсыпана пяском. Прыступкі, па якіх людзі накіроўваліся да ўваходаў у пад’езды дамоў, былі вызвалены ад небяспечных наледзяў. Не былі толькі выкананы неабходныя работы па ачыстцы ад снегу па’ездаў і падыходаў да магазіна “Ваенсэрвіс”. Калі звярнулі на гэта ўвагу намесніка дырэктара КУВП “Бароўка” Галіны Матусевіч, яна адзначыла, што гэтая гандлёвая кропка, як і іншыя прыватныя структуры, не знаходзіцца ў падпарадкаванні прадпрыемства, і на яе можа ўздзейнічаць толькі мясцовы сельвыканкам.
У горадзе Лепелі заўважылі актыўную работу разнастайнай тэхнікі і людзей КУВП ЖКГ “Лепель” на вуліцы Ульянка ў раёне моста праз раку Ула, дзе пагрузчык з адвалам убіраў з узбочын транспартнай артэрыі снег, загружаў іх у кузаў аўтамашыны-самазвала МАЗ, пасля чаго снежная маса адвозілася ў спецыяльна вызначанае месца на ўскраіне горада. Тут жа працавалі і іншыя работнікі камунальнай гаспадаркі, якія ачышчалі ад снежных заносаў тратуары.
IMG_0560Далей наш шлях пралёг па вуліцах Савецкая, Будзённага і прывёў да раённага Дома быту, што знаходзіцца насупраць універмага. Тут удзельнікі групы заўважылі доўгія і тоўстыя ледзяшы, якія звісалі з паўднёвага боку даху, і небяспечныя масіўныя наледзі на казырках над уваходамі ў гэты будынак.
Па вуліцы Будзённага дабраліся да аўтавакзала, праехалі па яго тэрыторыі, па Прывакзальнай плошчы, наблізіліся да чыгуначай станцыі “Лепель”. Пад’езды і пешаходныя дарожкі, што вялі да іх, былі ачышчаны ад снежных сумётаў.
У КУВП ЖКГ “Лепель” сустрэліся з галоўным інжынерам прадпрыемства Віктарам Шалаевым. Ён падрабязна расказаў аб мерах, якія прымаюцца па пераадоленні наступстваў снежнай навалы, а таксама аб дзвюхзменнай, кругласутачнай рабоце тэхнікі і людзей у гэты вельмі адказны перыяд, прыцягненні да гэтай дзейнасці тэхнічных сродкаў і спецыялістаў іншых гарадскіх арганізацый.
Рэйдавая брыгада:
Ніна
КЛІМЕНЦЬЕВА,
памочнік урача-гігіеніста;
Сяргей БУЙНІЦКІ,
начальнік участка па добраўпарадкаванні КУВП ЖКГ “Лепель”.
На здымках: работнікі і тэхніка КУВП ЖКГ “Лепель” працуюць на ўборцы снежных заносаў на праезнай частцы, тратуарах па вуліцы Ульянка і мосце праз раку Ула; у дзень рэйду з паўднёвага боку даху Дома быту КУВП “Бароўка” ў Лепелі навісалі доўгія і тоўстыя ледзяшы, вельмі небяспечныя ў выпадку раптоўнага падзення на людзей, а над казыркамі ўваходаў, у тым ліку галоўным, пагрозліва назапашвалі вялікую ледзяную масу суцэльныя наледзі.
Фота М. ГАРБАЧОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.