За мінулы год на тэрыторыі нашага раёна было зарэгістравана тры дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей, у якіх чацвёра атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці

30052014_a31 Вядома ж, прычыны аварый у кожным канкрэтным выпадку розныя. Аднак выпадак, калі траўміруецца дзіця, — гэта вялікі боль, і разважаць у такой сітуацыі аб прычынах вельмі цяжка.
Каб пабегнуць няшчасцяў, і дзецям, і бацькам вельмі важна быць асабліва асцярожнымі.

На вуліцы непаўналетнія не заўсёды ўсведамляюць небяспеку, адрозніваюцца непаслядоўнасцю дзеянняў. Вадзіцель, ведаючы аб гэтым, павінен успрымаць з’яўленне дзіцяці на праезнай частцы або нават ля краю тратуара як сігнал трывогі, таму што малы можа нечакана змяніць накірунак руху.
Для таго каб дзіця лепш засвоіла самую бяспечную дарогу, можна дазволіць, напрыклад, яму выканаць ролю правадніка, каб яно само выбрала шлях і абгрунтавала сваю думку. Такі падыход у многім дапамагае своечасова выявіць і ўхіліць памылкі, якія дзіця можа дапусціць.
У той жа час у кожным з дваццаці выпадкаў 19 паўтараюцца, дзевяць з дзесяці пацярпелых дзяцей своечасова не заўважылі транспартны сродак, які набліжаўся, і памылкова палічылі, што знаходзяцца ў бяспецы. Шасцёра непаўналетніх з дзесяці пацярпелых выбеглі на дарогу з-за аб’ектаў, што стаялі.
Вельмі важна памятаць, што адно няправільнае дзеянне бацькоў на вачах у дзіцяці або разам з ім можа перакрэсліць мноства няправільных указанняў. Таму з дзіцяці на дарозе нельга спяшацца, дапускаць пабочных размоў у час руху, парушаць правілы пераходу вуліц і дарог.
Дарослым неабходна ведаць, што каб захаваць здароўе і жыццё дзіцяці, трэба прывучаць яго да дарожнай дысцыпліны, выхоўваць у ім пачуццё асцярожнасці пры пераходзе праезнай часткі, штодзень нагадваць аб неабходнасці выканання правілаў пешаходнага руху.
Асабліва пільнымі на дарозе павінны быць і бацькі. Улічваючы тое, што рух транспарту ускладняецца са змяненнем умоў надвор’я (мокры снег, дождж, слота, замаразкі), а ў выніку — слізкае пакрыццё дарогі, у час кіравання аўтамабілем вадзіцелям трэба быць асабліва ўважлівымі, выконваць Правілы дарожнага руху і правілы бяспечнай перавозкі дзяцей у аўтамабілях. Вельмі часта менавіта бацькі зневажаюць элементарныя правілы для маленькіх пасажыраў: перавозяць малых на пярэднім сядзенні аўтамабіля, што катэгарычна забаронена, забываюць прышпіліць дзіця рамянём бяспекі, не кажучы ўжо аб устаноўцы спецыяльнага дзіцячага аўтакрэсла.
Дарослым неабходна быць асцярожнымі са сваімі дзецьмі, не пакідаць іх без нагляду на вуліцы. Бацькі павінны быць прыкладам для дзяцей у выкананні правілаў дарожнага руху. Беражыце жыццё дзіцяці, якое далі яму самі!
Аляксандр ТРУСАЎ,
начальнік АДАІ
Лепельскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.