Да здароўя — з кнігай
На выставе ў чытальнай зале раённай бібліятэкі пад назвай “Да здароўя — з кнігай” прадстаўлена разнастайная літаратура па самалячэнні, саветы прафесійных дактароў па ахове здароўя, часопісы “Фізкультура і спорт”, “Народны доктар” і іншыя. Наведвальнікі могуць пачытаць карысную літаратуру як на месцы, так і ўзяць яе дадому.