Десятилетия из жизни района в иллюстрациях фотографов газеты

img_20201118_100812Самы стары нумар, які захоўваецца ў архіве раённай газеты, – «Калгасная праўда» №3 за 9 студзеня 1947 года.
У першыя пасляваенныя гады ў распараджэнні рэдакцыі не было ўласнага фотаапарата, тым больш не было плёнкі, хімрэактываў. Рэдкія фотаілюстрацыі на газетных старонках – прэсклішэ, атрыманыя па каналах ТАСС або БелТА. У фотаздымках першых пасляваенных гадоў адлюстраваны карціны з жыцця ўсёй вялікай краіны СССР. З асоб часцей за ўсё публікаваўся партрэт кіраўніка краіны – таварыша Сталіна.

img_20201118_142008Першай карэннай жыхаркай Лепельшчыны, партрэт якой з’явіўся ў «Калгаснай праўдзе», стала звеннявая ільнаводчага звяна калгаса імя Леніна Несінскага сельсавета Вера Мядзведзева. Жанчыну вылучылі кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР. Фотаздымак зроблены таксама па тэхналогіі прэсклішэ, змешчаны ў №22 за 28 лютага 1954 года.
img_20201118_144442img_20201118_143840У верасні 1955 года ў газеце «Калгасная праўда» з’яўляюцца свой фотаапарат, а таксама плёнка, папера і неабходныя для друкавання фатаграфій хімрэактывы. Першымі былі апублікаваны фотапартрэты перадавікоў вытворчасці: старэйшага ўчастковага механіка Губінскай МТС І. Забабуры (№105 за 2 верасня 1955 г.) і брыгадзіра трактарнай брыгады 1-й Лепельскай  МТС Івана Скамарошчанкі (№109 за 11 верасня). Аўтарам абодвух здымкаў быў Н. Чарнышоў.

img_20201118_145121Аднак у хуткім часе пад фотаздымкамі з’яўляецца подпіс Генадзя Шубніка. Фотакар з самага пачатку стараецца рабіць не дзяжурныя здымкі, а дэманструе творчы падыход, як у гэтым, змешчаным у №112 за 18 верасня 1955 года, дзе сфатаграфавана праца пастуха калгаса імя Калініна Г. А. Машары.

img_20201118_153003А дадзены сюжэт, упэўнены, знаёмы многім чытачам раёнкі. На здымку, змешчаным у тым жа нумары, адна са старэйшых падпісчыц нашай газеты калгасніца калгаса імя Калініна Анна Трайня.

img_20201118_153010У 1940-х гадах аснову эканомікі Лепельскага раёна складала сельская гаспадарка. Натуральна, што асноўнымі героямі газетных публікацый былі калгаснікі. У наступныя дзесяцігоддзі ў раёне разгортваецца буйное жыллёвае і прамысловае будаўніцтва. Этапы вялікага шляху не выпадалі з-пад увагі фатографаў «Калгаснай праўды», а пасля 1962 года – «Ленінскага сцяга». На дадзеным фота – работнікі завода жалезабетонных вырабаў: загадчык вытворчасці тав. Косцін і зменны майстар тав. Кошалеў, якія займаюцца вырабам пліт перакрыцця, аўтар здымка Г. Шубнік (№153 за 27 снежня 1966 г.).

img_20201118_153449У 1966 годзе газета адзначала выхад пяцітысячнага нумара. З гэтай нагоды быў падрыхтаваны спецыяльны выпуск №152 (5000) за 24 снежня, у якім змешчана фота старэйшага рабселькара К. І. Каркіна.

img_20201118_160640На здымку – эпізоды традыцыйнай легкаатлетычнай эстафеты на прызы газеты «Ленінскі сцяг», якая праводзілася 9 мая 1976 года.

img_20201118_161043А гэты здымак можна назваць гістарычным. На ім – мастакі М. Гуціеў (злева) і М. Абрыньба, якія ўдзельнічалі ў выпуску «Калгаснай праўды» падчас фашысцкай акупацыі, а газета была партызанскай. №72 за 16 чэрвеня 1979 года.

img_20201118_163814Жыве традыцыя правядзення легкаатлетычных эстафет на прызы раённай газеты. У 1985 годзе абодва пераходныя кубкі заваявалі вучні Бароўскай школы. Момант іх трыумфу зафіксаваў Мікалай Крывец.

img_20201118_163130У 1980-ых гадах у рэдакцыю «Ленінскага сцяга» прыходзіць на працу фотакарэспандэнт Мікалай Крывец. Некаторы час, да выхаду на пенсію, з ім працуе Генадзь Шубнік, старэйшы калега перадае веды і вопыт. Калектыў жывёлаводаў фермы ў Мягелях калгаса «Палітаддзелец» – здымак Мікалая Сямёнавіча. № 149 за 12 снежня 1985 года.

img_20201118_1642261985 год. Юбілейнае святкаванне Дня Перамогі. Ветэраны яшчэ моцныя і поўныя сіл. Фота М. Крыўца.

img_20201118_165729Адны з першых фермераў Лепельшчыны, жыхары Забаення Міхаіл Міснік з жонкай. №4 за 11 студзеня 1992 года.

img_20201119_093954У 1990-х гадах нараджаецца добрая традыцыя праводзіць святы вёсак. №76 за 24 верасня 1996 года – фотаздымкі са свята вёскі Весялова.

img_20201119_094157Фотакарэспандэнты заўсёды чуйна трымалі руку на працоўным пульсе раёна. На здымку – ільнаводы калгаса «Салют» Віктар і Генадзь Жарнасекі. №62 за 6 жніўня 1999 года, аўтар Мікалай Крывец.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.