Дотронулся рукой до металлического корпуса и получил сильный удар электротоком

gilzХлопчык 2007 года нараджэння разам з братам пайшлі ў гаспадарчую пабудову за курынымі яйкамі. Там стаяла саломарэзка з электрапрывадам. Хлопчык знячэўку дакрануўся рукой да металічнага корпуса. І атрымаў моцны ўдар электратокам. Паваліўся на зямлю. Страціў прытомнасць. Брат паведаміў маці. Тая прыбегла ратаваць дзіцяці. І кранулася рукой металічнай часткі агрэгата. Ударыла токам. Страціла на колькі хвілін прытомнасць, але хутка ачомалася. Закрычала. Суседзі выклікалі хуткую дапамогу. Пацярпелага малога шпіталізавалі ў аддзяленне рэанімацыі ў стане комы.
Аб гэтым выпадку распавёў супрацоўніку рэдакцыі дзяржінспектар раённай энергаінспекцыі Сяргей Лях.
— Мы часта бываем у домаўладаннях лепяльчан, — сказаў суразмоўца. — І выяўляем нярэдка парушэнні правілаў электрабяспекі. Людзі, прама скажам, рызыкуюць уласным жыццём.
— Якія найбольш частыя парушэнні знаходзіце?
— Пашкоджанне ізаляцыі правадоў, якія злучаны не ў размеркавальных скрынках, а звычайнымі скруткамі. Часцяком становяцца даступнымі для выпадковага дакранання токаводныя часткі апаратаў абароны. Спосаб пракладкі электраправодкі не адпавядае патрабаванням Правілаў пажарнай бяспекі. Пракладваецца праводка па згаральных матэрыялах, заклейваецца шпалерамі. Аднак у месцах, дзе магчымыя механічныя пашкоджанні, адкрыта пракладзеныя правады і кабелі павінны быць абаронены ад механічных пашкоджанняў.
Па пытанні замены ўваходнай электраправодкі спажывец можа звярнуцца ў аддзел «аднаго акна» Лепельскіх раённых электрасетак, кант. тэл. 6-08-82. Рамонт электраправодкі выконвае КУП «Бароўка».
Хацелася б яшчэ раз нагадаць элементарныя правілы электрабяспекі. Пастаянна сачыце за спраўнасцю электраправодкі, ахоўных шчыткоў, выключальнікаў, штэпсельных разетак, лямпавых патронаў, а таксама шнуроў, пры дапамозе якіх электрапрыборы ўключаюцца ў электрасетку. Забараняецца пад напружаннем рамантаваць праводку, замяняць пашкоджаныя выключальнікі, разеткі, лямпы, лямпавыя патроны, рамантаваць розныя электрапрыборы. Не карыстайцеся самаробнымі электранагравальнымі прыборамі, электраінструментам. Не запаўняйце вадой з водаправоднага крана ўключаныя ў электрычную сетку чайнікі. Інакш можа здарыцца бяда, накшталт апісанай у пачатку заметкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.