Отправила фото — потеряла деньги

inx960x640 Перыядычна мы праз сродкі масавай інфармацыі расказваем грамадзянам аб небяспецы з боку інтэрнэт-махляроў, заклікаем быць пільнымі і не давяраць адразу, усе факты правяраць. Аднак, на вялікі жаль, факты махлярства перыядычна паўтараюцца. Не так даўно ахвярай ліхадзеяў стала жанчына, бухгалтар адной з бюджэтных арганізацый горада. Ёй праз месенджар сацыяльных сетак прыйшло паведамленне ад імя блізкай сяброўкі з просьбай дапамагчы ў пералічэнні грошай. Жанчына адразу паверыла, не патэлефанавала знаёмай, каб упэўніцца. Па просьбе суразмоўцы-махляра яна адправіла фотаздымак сваёй пластыкавай карткі, на якой добра чыталіся ўсе даныя, і, у прыватнасці, нумары. 813 рублёў — як не было…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.