Довоенный коллектив «Калгаснай праўды»

12 3 4 5 leanid-spirydovich-litaraturny-supraco%d1%9enik-kalgasnaj-pra%d1%9edy-fotazdymak-z-fonda%d1%9e-lepelskaga-krayazna%d1%9echaga-muzeyaДаваенны калектыў рэдакцыі газеты “Калгасная праўда” налічваў у сваіх шэрагах больш за два дзясяткі творчых і тэхнічных супрацоўнікаў, у тым ліку работнікаў раённай тыпаграфіі, якія займаліся вёрсткай і друкавалі  наклад газеты. На той час пераважна ў “Калгаснай праўдзе” працавалі мужчыны. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны многія супрацоўнікі рэдакцыі і тыпаграфіі былі прызваныя ў Чырвоную Армію ці змагаліся з ворагам на акупіраванай тэрыторыі.

З вялікімі цяжкасцямі, але атрымалася адшукаць звесткі пра некаторых  супрацоўнікаў “Калгаснай праўды”, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

З 1933 па  1935 год пасаду загадчыка сельгасаддзела “раёнкі” займаў Сцяпан Дзесюкевіч. Перад гэтым ён скончыў Лепельскі педтэхнікум і паспеў папрацаваць настаўнікам. З 1935 па 1938 год працаваў сакратаром Лепельскага райкама камсамолу. У наступныя два гады ўзначальваў сярэднюю школу г. Лепеля. Незадоўга да пачатку вайны Дзесюкевіча пераводзяць на працу ў Мінскую вобласць. На Міншчыне ў гады вайны ён і партызаніў.

За ўдзел у падпольнай рабоце на акупіраванай тэрыторыі Лепельшчыны пасмяротна ордэнам Айчыннай вайны першай ступені быў узнагароджаны супрацоўнік тыпаграфіі Сяргей Бараноўскі. З узнагароднага ліста Сяргея Бараноўскага: “Пад кіраўніцтвам Бараноўскага антыфашысцкая група распаўсюджвала лістоўкі па гораду Лепелю і Лепельскаму раёну, якія нелегальна ў нямецкай друкарні друкаваліся Бараноўскім. Сяргей Бараноўскі загінуў у засценках фашысцкай турмы”.

У 1939 годзе ў Чырвоную армію быў прызваны дваццацігадовы наборшчык тыпаграфіі Завель Фрыдман. У снежні 1941 года ён загінуў на фронце.

Цягам некалькіх год загадчык інфармацыйнага аддзела “раёнкі” Пётр Пачкаеў  выконваў абавязкі фотакарэспандэнта. У будучым гэтыя навыкі прыдаліся яму і падчас службы ў Чырвонай арміі. Першы баявы вопыт ён атрымаў падчас савецка-фіндяндскай вайны. У Вялікую Айчынную вайны Пачкаеў служыць тэхнікам па фотаабсталяванню ў частках авіяцыя дальняга дзеяння.

Леанід Спірыдовіч нарадзіўся ў лепельскай вёсцы Сызоўшчына. Узначальваў Несінскую камсамольскую ячэйку. З 1936 года ў штаце “Калгаснай праўды” на пасадзе загадчыка літаратурнага аддзела. Напрыканцы чэрвеня падаўся на Усход з адступаючымі часткамі Чырвонай арміі. У складзе 88-га пагранічнага палка  прымаў удзел у абароне Масквы. Вайну скончыў у званні старшыны на пасадзе парторга батальёна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “За абарону Масквы”.

Напрыканцы 1930-х гадоў Ягор Пліско ў “Калгаснай праўдзе” займаў пасаду загадчыка партыйнага аддзела. У 1940 годзе часова выконваў абавязкі адказнага рэдактара газеты. У Чырвонай арміі з чэрвеня 1941 года. На працягу ўсёй вайны Ягор Пліско з’яўляўся літаратурным супрацоўнікам рэдакцыі газеты “За Атчызну” 23-й стралковай дывізіі. Шмат часу праводзіў на перадавой збіраючы матэрыял для сваіх артыкулаў. За самаадданую службу ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны другой ступені.

Валерый ТУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.