Два товарища

ugon_16Двое хлопцаў пазнаёміліся і пасябравалі, калі паступілі на вучобу ў аграрна-тэхнічны каледж. Адзін быў родам з Караевічаў, другі — з Шаркаўшчынскага раёна. Неаднаразова шаркаўшчынец гасцяваў у Караевічах. Магчыма, людзі падобных характараў сыходзяцца.
У першым эпізодзе, як высветлілася, быў замешаны толькі наш хлопец. Так склалася, што ў Караевічах некалькі сядзіб выкупленыя пад дачы, гаспадары там бываюць наездамі. Адна з такіх дач і стала першай на прыцэле. Хлопец залез туды і агледзеўся. Здабычай стаў самавар 1916 года выпуску і сёе-тое па дробязі. Як водзіцца, украдзенае прадаў, грошы прапіў.
На наступную справу пайшлі ўжо ўдвух. У аднавяскоўца з легкавой аўтамашыны ўкралі гаечныя ключы, дамкрат, частку глушыцеля.
Трэці эпізод адбыўся па класічнай схеме. Сядзелі два прыяцеля, пілі піва. Раптам аднаму прыйшла ў п’яную галаву ідэя: “А ці не з’ездзіць нам?..” А ехаць няма на чым. Доўга не думаючы, укралі два ровары. Пасля паездкі не вярнулі іх, а схавалі, каб далей карыстацца або прадаць. На гэтым эпізодзе крымінальныя прыгоды двух сяброў перапыніліся.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.