Вор-велолюбитель

117Жыхар Старога Лядна, 1971 года нараджэння, па натуры здавалася б, чалавек неблагі, але, як і многія, падатлівы на спіртное. Вось пад час чарговага запою і пацягнула яго на крымінальныя прыгоды. Быў ён у Лепелі. Трэба было кудысьці ісці, але ж лянота. Каля сталоўкі аграрна-тэхнічнага каледжа заўважыў некалькі прыпаркаваных веласіпедаў, сеў на адзін і з’ехаў. Але ж потым не вярнуў украдзенае, а за невялікія грошы прадаў.
Другі ровар скраў ужо каля крамы “Ганна”. Гаспадар, як толькі заўважыў прапажу, адразу ж паведаміў у міліцыю. Злодзея з украдзеным хутка затрымаў патруль з аддзела аховы. Супраць затрыманага ўзбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.