Дзверы, адчыненыя ў прафесію
У дзяржпрафліцэі адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні школ горада і раёна — больш як сто чалавек. Мэтаю сустрэчы было не проста пазнаёміць выпускнікоў з правіламі прыёму ў навучальную ўстанову, але і расказаць аб прафесіях, штодзённым жыцці ліцэя, яго клопатах і праблемах, радасцях і перажываннях, святах і буднях. Адміністрацыя давяла да ведама прысутных неабходную інфармацыю. Майстры і выкладчыкі правялі майстар-класы па прафесіях цырульніка, швачкі, повара, вадзіцеля, электрыка. Адбылася азнаямленчая экскурсія, пад час якой дзеці пазнаёміліся з матэрыяльнай базай ліцэя.