Как ни говори, а представители рабочих специальностей — всегда в дефиците

img_6476Анатоль Уладзіміравіч Козусеў — адзін з ветэранаў Лепельскага электрамеханічнага завода, разам перажываў узлёты і падзенні.
Тры гады таму, калі Анатоль Уладзіміравіч выходзіў на заслужаны адпачынак, яго прасілі не пакідаць роднае прадпрыемства назусім, прыходзіць на дапамогу пры патрэбе. А тая патрэба, варта прызнаць, пастаянная. Як ні гавары, а прадстаўнікі рабочых спецыяльнасцяў — токары, фрэзероўшчыкі, зваршчыкі, слесары — заўсёды ў дэфіцыце. Вось і цяпер ветэран не сумуе, не пралежвае дні і месяцы на канапе перад тэлевізарам, а выпрацоўвае змены за станком.
Рэарганізацыю завода, аб’яднанне яго з рамонтна-механічным пад шыльдай апошняга Анатоль Уладзіміравіч перажываў асабліва — усё ж прадпрыемства з 40-гадовай гісторыяй, славутымі традыцыямі. Аднак, нягледзячы ні на якія перыпетыі, токар вышэйшай кваліфікацыі прыходзіць у свой цэх, і пад яго ўмелымі рукамі станкі ажываюць.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.