Канфіскавалі ў браканьераў звыш пяці кіламетраў сетак

2c695f4c49e7035ab8927035d7067403Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету ахоплівае сваёй дзейнасцю тэрыторыі Лепельскага, Чашніцкага і Ушацкага раёнаў. Летась супрацоўнікамі інспекцыі было выяўлена 187 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, з іх 95 — па рыбалоўстве, 14 — па паляванні, 51 — па лесакарыстанні. У браканьераў канфіскавана больш за 100 штук рыбалоўных сетак агульнай даўжынёй 5,4 кіламетра, 277 іншых забароненых прылад рыбнай лоўлі, адабрана 195 кілаграмаў незаконна здабытай рыбы, 317 кілаграмаў мяса, сем адзінак агнястрэльнай зброі, больш чым 2,5 тысячы кубаметраў драўніны. Усяго толькі ў мінулым годзе ў следчыя органы было перададзена 14 матэрыялаў аб правапарушэннях прыродаахоўнага накірунку, на падставе якіх узбуджана адзінаццаць крымінальных спраў. Быў прад’яўлены да аплаты ўрон на суму 277 мільёнаў рублёў.
У інспекцыі пастаянна ўключаны “тэлефон даверу”, па якім грамадзяне паведамляюць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства і чакаюць прыняцця адпаведных мер рэагавання.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.