За нумізматычныя грошы нічога не купіш, але…

IMG_0336Нумізматыкай захапляецца шмат людзей. Кожная манета ці папяровыя грошы – люстэрка таго часу, у якім мы жылі і жывём. Тэме ”Час і грошы” прысвечана выстава ў раённым краязнаўчым музеі. Прадстаўлены манеты і папяровыя грошы шаснаццатага — дваццаць першага стагоддзяў, якія выкарыстоўваліся як плацежны сродак на тэрыторыі Беларусі. Можна ўбачыць таксама дынары і талеры часоў ВКЛ; злотыя, траякі, шэлягі, якія мелі зварот на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, рублі Расійскай імперыі,знакамітыя ”зайчыкі”. Экспазіцыя зацікавіць не толькі дзяцей, але і дарослых. Выстава працягнецца да чатырнаццатага сакавіка.
Я.МУДРЫ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.