Коллекционеры разные бывают

3rp2o72cКалекцыянеры розныя бываюць. У рамках закона — калі ласка. Аднак некаторыя “калекцыяніруюць ” зброю, боепрыпасы, выбуховыя прылады і выбуховыя рэчывы. З такімі “аматарамі” раённым аддзелам унутраных спраў вядзецца бескампрамісная барацьба. У красавіку праводзіўся асноўны этап «Арсенал».
— І якія вынікі? Ці трапіў хто ў праваахоўны “нерат”? — спытаўся ў начальніка РАУС падпалкоўніка міліцыі Аляксандра Дуранава.
— Па выніках аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал» супрацоўнікамі РАУС канфіскавана пяць адзінак зарэгістраванай зброі і дзве незарэгістраванай. Добраахвотна здадзена на ўтылізацыю адна зброевая адзінка, сем адзінак пнеўматычнай зброі. Да адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і рэчываў прыцягнута сем грамадзян, супраць аднаго ўзбуджана крымінальная справа. Выяўлена і абясшкоджана два снарады і сто два патроны часоў Вялікай Айчыннай вайны. Нагадваю, што асобы, якія добраахвотна здалі зброю і боепрыпасы, не прыцягваюцца да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
— А што чакае тых, хто прыхаваў для нейкіх патрэб зброю і іншыя прылады?
— Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. Незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі могуць каштаваць пазбаўленнем волі да пяці гадоў.
Прадугледжаны і іншыя меры пакарання для законанепаслухмяных грамадзян.
Пры наяўнасці інфармацыі аб асобах, якія займаюцца незаконным захоўваннем, нашэннем, перавозкай, вырабам, продажам зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, тэлефануйце па нумарах 4-89-46, (8029) 763-77-59, 4-70-83, 4-15-51 або 102 — дзяжурная часць АУС Лепельскага райвыканкама. Калекцыянеры розныя бываюць. У рамках закона — калі ласка. Аднак некаторыя “калекцыяніруюць ” зброю, боепрыпасы, выбуховыя прылады і выбуховыя рэчывы. З такімі “аматарамі” раённым аддзелам унутраных спраў вядзецца бескампрамісная барацьба. У красавіку праводзіўся асноўны этап «Арсенал».
— І якія вынікі? Ці трапіў хто ў праваахоўны “нерат”? — спытаўся ў начальніка РАУС падпалкоўніка міліцыі Аляксандра Дуранава.
— Па выніках аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал» супрацоўнікамі РАУС канфіскавана пяць адзінак зарэгістраванай зброі і дзве незарэгістраванай. Добраахвотна здадзена на ўтылізацыю адна зброевая адзінка, сем адзінак пнеўматычнай зброі. Да адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і рэчываў прыцягнута сем грамадзян, супраць аднаго ўзбуджана крымінальная справа. Выяўлена і абясшкоджана два снарады і сто два патроны часоў Вялікай Айчыннай вайны. Нагадваю, што асобы, якія добраахвотна здалі зброю і боепрыпасы, не прыцягваюцца да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
— А што чакае тых, хто прыхаваў для нейкіх патрэб зброю і іншыя прылады?
— Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. Незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі могуць каштаваць пазбаўленнем волі да пяці гадоў.
Прадугледжаны і іншыя меры пакарання для законанепаслухмяных грамадзян.
Пры наяўнасці інфармацыі аб асобах, якія займаюцца незаконным захоўваннем, нашэннем, перавозкай, вырабам, продажам зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, тэлефануйце па нумарах 4-89-46, (8029) 763-77-59, 4-70-83, 4-15-51 або 102 — дзяжурная часць АУС Лепельскага райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.