Вышел за ворота, затаил обиду. зачесались кулаки

526bb082a8b6c4920ff164edc79a829dНа ферме ў Вялікім Поўсвіжы адбыўся інцыдэнт, матывы яго не паддаюцца растлумачэнню. Падзеі адбываліся наступным чынам. У сярэдзіне дня, калі заканчвалася дойка, на ферму прыйшоў мясцовы жыхар 1984 года нараджэння. Мужчына меў цвёрдыя намеры пагаварыць з жанчынай, якая працуе тут жа даяркай. Аднак тая мела яшчэ больш цвёрды намер не гутарыць. Магчыма, галоўным аргументам супраць усялякай размовы было алкагольнае ап’яненне кавалера. Адным словам, дала яму ад варот паварот. Той выйшаў за браму, затаіў крыўду. Засвярбелі кулакі.
У гэты час загадчыца фермы дала заданне жывёлаводу падкінуць корм на сіласнай траншэі, каб яго зручней было браць пагрузчыкам. Мужчына ўзяў вілы і рушыў выконваць распараджэнне. На выхадзе з фермы ён і патрапіў пад гарачую руку.
Мужчыны адзін аднаго ведалі толькі наглядна, да гэтага ні разу не перасякаліся. Кавалер, ні слова не кажучы, без агучвання прэтэнзій, без усялякіх прычын з усяе сілы ўдарыў кулаком жывёлавода. Страшны ўдар прыйшоўся ў твар, рассек брыво.
Міма праходзілі даяркі, закрычалі: “Ты што робіш?! За што?!”.
— Дзеля прафілактыкі! — крыкнуў хуліган і пакрочыў прэч.
Выклікалі міліцыю. Участковы інспектар правёў праверку, матэрыялы накіраваў у раённы аддзел Следчага камітэта, які і ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — хуліганства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.