Кошт паездкі ў Віцебск

 У Віцебск даводзіцца рэгулярна дабірацца многім жыхарам нашага горада і раёна ў службовыя камандзіроўкі і па асабістых справах, у тым ліку на лячэнне ў дыягнастычны цэнтр і абласную клінічную бальніцу. Самы танны білет на рэйсавы пасажырскі аўтобус Мінск — Віцебск з адпраўленнем з аўтавакзала горада Лепеля ў 20 гадзін 20 хвілін каштуе 49 тысяч 700 рублёў. Столькі ж каштуе і білет на аўтобус Мінск — Віцебск, які бывае па панядзелках, аўторках, серадах і чацвяргах і адпраўляецца ў 16 гадзін 10 хвілін. На астатнія аўтобусы і маршруткі, якія накіроўваюцца з Лепеля ў абласны цэнтр, кошт праезду вагаецца ад 58 да 64 тысяч рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.