Купляйце ў Лепелі тавары па зніжаных цэнах

Набліжаецца Новы год. Чым парадуе гандаль перадсвяточны лепяльчан? Расказвае начальнік аддзела арганізацыі рознічнага гандлю раённага спажывецкага таварыства Алена Жарнасек.

— Завершана святочнае афармленне вітрын і залаў аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, у тым ліку размешчаных на аўтатрасах, — адзначыла Алена Міхайлаўна.

— Ці рыхтуюцца навагоднія падарункі для дзяцей?

— Збіраюцца заяўкі ад прафкамаў, юрыдычных і фізічных асоб на падарункавыя наборы і вывучаюцца магчымасці іх аператыўнай пастаўкі праз аптова-размеркавальныя склады і рознічныя аб’екты гандлю. Цэны прымальныя ў залежнасці ад фінансавых магчымасцей і густу пакупнікоў.

 — Гэта для дзяцей, а што для дарослых?

— Зроблены запас шампанскага, вінаграднага віна і іншых якасных спіртных напояў, мясных і каўбасных вырабаў. Арганізуецца дадатковая вытворчасць кулінарных, мучных кандытарскіх, булачных вырабаў і паўфабрыкатаў, іх продаж у шырокім асартыменце. Прымаюцца папярэднія заказы ад арганізацый і насельніцтва на правядзенне святочных навагодніх і калядных застолляў, карпаратыўных мерапрыемстваў.

Праходзяць святочныя кірмашы, выстаўкі-продажы, распрадаюцца тавары па зніжаных цэнах, арганізуюцца выязны гандаль у аргані­зацыі і ўстановы, пашыраны продаж ёлачных упрыгожанняў і штучных ёлак, падарункавых набораў, сувеніраў і іншых тавараў святочнага прызначэння.

Прынята рашэнне падоўжыць часы работы магазінаў, рынкаў, кафэ і іншых ­аб’ектаў грамадскага харчавання ў перыяд з 25 снежня 2015 года і па 7 сту­дзеня 2016 года, не дапускаць у гэты час неабгрунтаванага іх закрыцця на рамонт, інвентарызацыю, сані­тарныя дні і іншыя падобныя мерапрыемствы.

— Нагадайце пра маркетынгавыя акцыі…

— У перыяд з першага снежня і да 20 снежня 2015 года ў магазінах №23 і 105 “Гастраном “Родны кут”, аснашчаных камп’ютарнымі сістэмамі ўліку, праводзіцца акцыя па прадастаўленні зніжак ад сумы пакупкі: адзін працэнт — пры набыцці тавараў на суму 400 — 599,9 тысячы рублёў; тры працэнты — 600 — 799,9 тысячы рублёў; пяць працэнтаў — больш за 800 тысяч рублёў.

У крамах №18 “Уні­версам”, №9 “Прадукты” і №27 “Прадукты”, не аснашчаных камп’ютарнымі сістэмамі ўліку, арганізавана акцыя па ўручэнні падарункаў пакупнікам, якія забяспечылі агульную суму пакупкі (суму чэкаў) у адным гандлёвым аб’екце ў перыяд з першага і па 25 снежня 2015 года: ад аднаго да двух мільёнаў рублёў — у цэнавым дыяпазоне 70 — 80 тысяч рублёў, ад двух да трох мільёнаў рублёў — 140 — 180    тысяч рублёў, больш за тры мільёны рублёў — да 250 тысяч рублёў.

А вось у магазі­нах №20 “Мэбля” і “Універмаг” 25 — 27 снежня 2015 года прадастаўляюцца зніжкі ў памеры 10 працэнтаў на наступную пакупку пры аднаразовым набыцці тавараў на агульную суму больш за 1,5 мільёна рублёў.

Ва “Універмагу”, магазінах №5/1 “Усё для дома”, №5/2 “Усё для дома”, №20 “Мэбля”, №32 “Будматэрыялы” Майстар” 20 снежня 2015 года будзе праведзена акцыя па зніжэнні цаны от 10 да 20 працэнтаў на асобныя віды тавараў.

Мікалай

ГАРБАЧОЎ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.