Зладжаны канвеер

530 На фота злева направа Валянціна Ралькевіч, Наталля Марковіч і Людмі­ла Пруская — аператары па доглядзе за свінапагалоўем на свінакомплексе ў вёсцы Дражна ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”. Спачатку Наталля Аляксандраўна прымае  парасят, гадуе іх да двух месяцаў — адзін з самых адказных перыядаў, калі арганізм жывёлы яшчэ не ўмацаваўся. З двух да чатырох месяцаў парасятамі займаецца Валянці­на Васільеўна, а потым на дарошчванне перадае іх Людміле Васільеўне. Вось такім свое­асаблівым, зладжаным канвеерам працуюць жанчыны. У іх групах высокія прывагі. Дзякуючы сваёй працы яны заслужылі высокае званне перадавікоў вытворчасці, за што і адзначаны на раённым свяце працаўнікоў вёскі.

Тэкст і фота

В. МАТЫРКІ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.