Лепельчанин посмертно награжден орденом

 

v-barsuko%d1%9e v-barsuko%d1%9e1Ордэн Вялікай Айчыннай вайны першай ступені, як самую  дарагую рэліквію, што засталася на ўспамін пра дзеда Васіля Барсукова, захоўвае яго ўнук Арцём.

Гэтым ордэнам Васіль Барсукоў быў узнагароджаны за ўдзел у баі каля лепельскай вёскі Слабодка Пышнянскага сельсавета.

Васіль Іванавіч Барсукоў сышоў на фронт у 1943 годзе ва ўзросце 28 гадоў. Прызваны ў 43 Армію, 39 гвардзейскую танкавую брыгаду ў званні малодшага сяржанта. Быў механікам-вадзіцелем танка Т-34.

29 чэрвеня 1944 года Васіль Барсукоў загінуў ад варожага снарада. Камандзір экіпажа ў  лісце да маці салдата напісаў:  «Я быў камандзірам у вашага сына з 4 мая 1944 года. Вельмі добры салдат, сваю справу ведае тонка. Ішлі ў бой разам, пілі і елі з адной міскі і кубка. Я прадставіў яго да ордэна Вялікай Айчыннай вайны. 23 чэрвеня 1944 года наша армія пайшла ў наступленне і з баямі прасунулася на 200 кіламетраў. 28 чэрвеня 1944 года ў 18 гадзін мы сустрэлі моцнае супраціўленне немцаў у Лепельскім раёне каля вёскі Слабодка. У гэтай сур’ёзнай абстаноўцы і загінуў ваш сын”.

Імя малодшага сяржанта Васіля Барсукова выбіта на помніку, які ўсталяваны на брацкай магіле ў вёсцы Поплаўкі.

Валерый ТУХТА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.